Skip to main content

Клерыкі гродзенскай ВДС павіншавалі са святамі дзяцей з радунскага дома-інтэрнэта

radun 5Традыцыйна падчас святочнага перыяду навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведваюць дзяцей з радунскага дома-інтэрната. Сёлета яны таксама прыехалі да хлопчыкаў і дзяўчат, каб падзяліцца з імі радасцю свята Божага Нараджэння.  "Час, праведзены сумесна, дазволіў нам адчуць невымоўную асалоду ад магчымасці дзяліцца самым каштоўным у жыцці – досведам асабістага спаткання з Богам у штодзённасці", - адзначыў адзін з клерыкаў. 

radun 1

radun 4Падчас святочнага мерапрыемства дзеці атрымалі салодкія падарункі і мелі магчымасць пазнаёміцца са святым Мікалаем.

radun 2

radun 3

кл. Яўген Амосенак