Skip to main content

Аплаткавыя сустрэчы для моладзі і міністрантаў прайшлі ў лідскай парафіі

u lidzie 4У парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбыліся аплаткавыя сустрэчы для моладзі, малодшых міністрантаў і міністрантаў старэйшага ўзросту. Падчас сустрэч моладзь і старэйшыя абменьваліся пажаданнямі і і распавядалі аб тым, чым для іх з'яўляецца прыход Збаўцы ў свет.

Перажываючы радасны час, калі Слова пасялілася між намі, удзельнікі сустрэч стараліся задумацца над тым, як ставяцца да іншага чалавека, і перш за ўсё нанова спаткаць Збаўцу ў сваім сэрцы.

u lidzie 3

u lidzie 2

Як падкрэсліў кс. Юрый Гурскі, “кожны з вас павінен ісці з Добрай Навіной да людзей, якія знаходзяцца побач з вамі ў школе і на працы, але далёка ад Нованароджанага”.

u lidzie 6

u lidzie 5

Падчас сустрэч была таксама магчымасць паразважаць над Божым словам, пакаштаваць салодкія пачастункі і заспяваць калядкі.

Віталій Валюк

Фота Аляксандра Мальца і Паўла Адамовіча