Skip to main content

Аплаткавая сустрэча і футбольны турнір сярод міністрантаў прайшлі ў Квасоўцы

fministrant 15 студзеня ў Квасоўцы адбылася аплаткавая сустрэча і футбольны турнір на кубак дэкана сярод міністрантаў дэканата Гродна-Захад. У сустрэчы ўдзельнічалі міністранты парафій Гродна-Вішнявец, Гродна-Паўднёвы, Гродна-Аўгустовак, Гродна-Альшанка, парафій у Каробчыцах і Квасоўцы – агульнай колькасцю 60 чалавек.

Сустрэча пачалася малітвай Вяночка да Божай Міласэрнасці. Потым адбылася святая Імша, якую ўзначаліў кс. дэкан Ян Рушніцкі. Гамілію прамовіў кс. Тадэвуш Крыштопік. У ёй святар заахвоціў міністрантаў быць рыцарамі Хрыста і распавёў, якія рысы павінны быць у міністранта як у рыцара.

fministrant 2

Пасля Імшы міністранты разам са сваімі душпастырамі падзяліліся аплаткай.

Чарговым этапам сустрэчы стаў футбольны турнір. Міністранты былі падзелены на дзве групы – старэйшую і малодшую. У малодшай групе кубак разыгрывалі міністранты з Квасоўкі і Гродна-Вішняўца. Выйгралі апошнія. У старэйшай удзельнічалі міністранты з Каробчыц, Гродна-Вішняўца, Гродна-Паўднёвага, Гродна-Аўгустовак. 4-е месца заняла каманда з Гродна-Паўднёвага, 3-е – Каробчыц, 2-е – Гродна-Вішняўца, 1-е – Гродна-Аўгустовак.

fministrant 5

fministrant 4

Пасля ўручэння ўзнагарод міністрантаў чакаў сюрпрыз – торт у выглядзе футбольнага поля.

fministrant 3

 JM