Напярэдадні свята Божага Нараджэння вернікі іўеўскай парафіі на чале з кс. пробашчам Янам Гавецкім традыцыйна сабралі сродкі на святочныя падарункі для адзінокіх пажылых людзей і дзяцей-сірот.
У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі прыватнага бізнесу раёна і дабрачынная арганізацыя "Карытас". Святочныя пасылкі перадалі таксама польскія скаўты.
На працягу каляднага перыяду падарункі з віншаваннямі даставяць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей у в. Некрашы і г.п. Юрацішкі, у бальніцы сястрынскага догляду ў аг. Лаздуны 1 і Трабы, у дом самастойнага пражывання грамадзян пажылога ўзросту ў в. Крывічы, сацыяльны прытулак у г. Іўе.
Для тых парафіян з Іўя, якія не маюць з кім падзяліцца радасцю Божага Нараджэння падчас вігілійнай вячэры, ксёндз Ян арганізаваў аплаткаваую сутрэчу у адным з кафэ горада.
Паводле "Іўеўскі край"
Фота: grodnensis.by