У перыяд актавы Божага Нараджэння пробашч забалацкай парафіі кс. канонік Генрых Яблонскі наведаў мясцовы шпіталь сястрынскай дапамогі. Хворым таксама нанеслі візіт парафіяне і старшыня Забалацкага сельвыканкама.
Госці распавялі пацыентам шпіталя пра таямніцу Божага Нараджэння, падзяліліся аплаткай і перадалі салодкія пачастункі. Візіт аздобіў спеў святочных песень.
"У калядны перыяд трэба з асбалівым клопатам ставіцца да тых, хто адчувае сябе самотным і перажывае цяжкасці ў штодзённасці. Езус Хрыстус, прыходзячы на свет, прыносіць добрую навіну. Хрысціяне адказныя за тое, каб данесці яе кожнаму, а асабліва тым, хто ў патрэбе", - падкрэсліў адзін з удзельнікаў акцыі.
Наведванне хворых у перыяд Раства Хрыстова з'яўляецца традыцыяй забалацкай парафіі.
Ганна Залеская