Skip to main content

Рэкалекцыі для моладзі прайшлі ў Навагрудку

siostry5Рэкалекцыі для моладзі на тэму "Святая Сям’я. Мая сям’я" правялі сёстры назарэтанкі ў Навагрудку. З 3 па 6 студзеня маладыя вернікі з розных парафій дыяцэзіі сабраліся ў кляштары манахінь, каб разважаць над жыццём Езуса, Марыі, Юзафа і браць прыклад з Іх штодзённага ўзрастання ў любові і святасці.

Канферэнцыі, падрыхтаваныя кс. Міхалам Бубенам, раскрывалі сутнасць адносінаў у сям’і, дапамагалі зразумець уласныя памылкі і заахвочвалі да малітвы за родных і будучых сужанцаў. Сёстры назарэтанкі прапанавалі для разважання тэксты Святога Пісання, якія набліжаюць Божы план для кожнай сям’і і ўсведамляюць, якім павінен быць юнак і дзяўчына, каб стаць добрым мужам і жонкай.

siostry4

siostry3

Моладзь таксама прымала ўдзел ў інтэграцыйных забавах, танцах і спевах, супольна адаравала Найсвяцейшы Сакрамант.

siostry1

"Пакуль мы вучыліся, як клапаціцца пра сем’і і правільна падрыхтавацца да сямейнага жыцця - самі стварылі адну вялікую сям’ю, малады беларускі Назарэт!", - адзначыла адна з удзельніц рэкалекцый.

siostry2

siostry6

Наступныя рэкалекцыі ў Навагрудку будуць арганізаваны для дзяўчат 8-11 класаў і пройдуць з 28 па 31 сакавіка.

АМ