2 студзеня ў катэхетычнай зале сясцёр нотрдамэк з парафіі св. Вацлава на спатканне сабралася каля 20-ці ўдзельнікаў пілігрымкі “Ваўкавыск-Тракелі”. Супольную малітву перад ламаннем аплаткай узначаліў кс. Юрый Садоўскі, адказны за пешую пілігрымку ў дыяцэзіяльны санктуарый.
Напачатку моладзь прадставіла тэатральную пастаноўку, прымеркаваную да свят Божага Нараджэння. Пасля адбылася культурна-забаўляльная праграма з правядзеннем разнастайных конкурсаў. Як зазначылі напрыканцы прысутныя, мелі магчымасць перажыць цяпло супольнай сустрэчы. “Дакрануліся сэрцам да Таго, хто нарадзіўся і запаліў у нас святло”.
АП