Skip to main content

Моладзь з парафіі св. Міхаіла Арханёла у Ашмянах наведала Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучэння і рэабілітацыі

centr1У час актавы Божага Нараджэння моладзь ашмянскай парафіі разам з кс. Янам Кузюком наведала Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб павіншаваць дзяцей, іх бацькоў і педагогаў са святам Раства Хрыстова. Маладыя вернікі падрыхтавалі святочную праграму, падчас якой гледачы ўбачылі Святую Сям’ю, анёлаў, пастушкоў, трох каралёў і цара Ірада. Не абышлося без вясёлых гульняў і танцаў: выступленне моладзі было пранікнута шчырасцю і радасцю, якімі яна дзялілася з кожным прысутным.

centr5

centr2

centr3

На заканчэнне прагарамы кс. Ян Кузюк пажадаў усім Божага бласлаўлення, радасці і цеплыні на перажыванне святочнага перыяду. Таксама ўсе навучэнцы цэнтра атрымалі салодкія падарункі.

centr4

Таццяна Юшкоўская