Skip to main content

Моладзь з гродзенскай парафіі Альшанка прыняла ўдзел у рэкалекцыях у Шчучыне

sw.ducha 1 500x375Рэкалекцыі для моладзі з гродзенскай парафіі Святога Духа прайшлі ў шчучынскім кляштары айцоў піяраў. Разам са сваім душпастырам кс. Андрэям Скамарошкам хлопцы і дзяўчаты разважалі на тэму: “Чаму варта быць каталіком”.

Маладыя вернікі прымалі ўдзел у св. Імшы, адаравалі Найсвяцейшы Сакрамант. Галоўным пунктам праграмы была Біблійная сустрэча, падчас якой моладзь разважала над фрагментам з першага паслання св. апостала Яна (1Ян 2, 3-11) і тэмай прабачэння. Кожны з удзельнікаў меў магчымасць падзяліцца сваімі думкамі.

sw.ducha 2 500x375

sw.ducha 3 500x375

Таксама падчас духоўных практыкаванняў моладзь упершыню звярнулася да Бога Ютранню - ранішняй малітвай, якая аб’ядноўвае ўсіх каталікоў.

(AM)