Skip to main content

Аплаткaвая сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі адбылася ў Лідзе

spatkanne1021 снежня ў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбылася аплаткавая сустрэча святароў Гродзенскай дыяцэзіі, на якой прысутнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Біскупы падзякавалі ўсім святарам дыяцэзіі за ахвярнае служэнне ў сваіх парафіяльных супольнасцях і за ўсе душпастырскія ініцыятывы і пажадалі святарам не стамляцца ў пастырскім служэнні і вернасці, быць вернымі Богу і людзям, якім яны пасланыя служыць.

Святары Гродзенскай дыяцэзіі, утвараючы вялікую асаблівую "святарскую сям’ю", у гэты дзень дзяліліся аплаткай і складалі адзін аднаму святочныя віншаванні.

spatkanne9

Гэта першая аплаткавая сустрэча духавенства Гродзенскай дыяцэзіі перад святамі Божага Нараджэння. Другая адбудзецца 22 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Кс. Юрый Марціновіч