Skip to main content

Клерыкі ВДС у Гродне пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Божага Нараджэння ў Англіі

brytania620 снежня ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі адбылася аплаткавая сустрэча, якую падрыхтавалі навучэнцы разам з выкладчыкам англійскай мовы Людмілай Гапонік. Клерыкі распавялі пра розныя традыцыі перажывання Адвэнту і Божага Нараджэння ў Вялікай Брытаніі, выканалі знакамітыя музычныя творы (“We Wish You a Merry Christmas”, “Let My People Go”, “Adeste Fideles”, “Silent Night”) і склалі адзін аднаму пажаданні.

brytania1

brytania2

brytania4

"Цёплая і шчырая атмасфера, якая панавала падчас спаткання, спрыяла пачуццю вялікай асалоды ад магчымасці раздзяліць паміж сабой хвіліны радаснага чакання Пана. Гэта была добрая нагода, каб лепш падрыхтаваць свае сэрцы да сустрэчы з Тым, Хто надае адзіны сапраўдны сэнс нашаму жыццю", - адзначыў адзін з навучэнцаў семінарыі.

brytania5

brytania3

кл. Яўген Амосенак