Skip to main content

Аплатковая сустрэча прайшла ў шчучынскай парафіі айцоў-піяраў

w161617 снежня ў кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне прайшла аплатковая сустрэча для міністрантаў, харыстак і іх бацькоў. У гэтым годзе на вігіліі сабралося больш за 120 чалавек.

Спатканне распачалося ў парафіяльнай святыні супольнай малітвай  – Вяночкам Дванаццаці Зорак, якую некалі запісаў св. Юзаф Каласанс, які з'яўляецца заступнікам літургічнай службы алтара і моладзевага хору "Каласанс".

w1612

Падчас набажэнства дзеці і іх бацькі прасілі аб супакоі, адзінстве і радасці ў сваіх сем'ях. Пасля сабраныя падзяліліся аплаткай, складаючы адзін аднаму святочныя пажаданні. На сустрэчу таксама завітаў св. Мікалай, які прынёс прысутным салодкія падарункі.

w1611

w1613

w1614

w1615

На заканчэнне вернікі прачыталі малітвы і заспявалі традыцыйныя калядныя песні.

Тэкст: а. Віталь Слука SP

Фота: Андрэй Арціш і Таццяна Саўк