III нядзеля Адвэнту для вернiкаў лідскай парафii Унебаўзяцця НПМ пачалася аднаўленнем святых мiсiй, якiя правялi айцы-рэдэмптарысты: а. Андрэй Ядкоўскі з Вялікай Бераставіцы і а. Валерый Мазюк з Гродна.
Аднаўленне св. мiсiй адбывалася на працягу чатырох дзён. Кожны з прысутных вернікаў атрымаў адказы на свае асабiстыя пытаннi, з якiмi прыходзiў у гэтыя днi на службу. Айцы-мiсiянеры дапамаглi сабраным зразумець, што нiколi не позна ўсё пачаць спачатку, што Хрыстос заўсёды чакае. Ён нiкога не параўноўвае і не асуджае. Езус прымае людзей такімі, якiмi яны з'яўляюцца.
Падчас аднаўлення святых місій сямейныя пары, якія прымалі ўдзел у св. Імшы, мелі магчымасць атрымаць бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам з рук пробашча парафіі, праз якое яны даверылі сваё сужанства Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса.
Кожны дзень духоўных практыкаванняў завяршаўся Марыйным заклiкам, падчас якога вернiкi праз малітву і спеў праслаўлялi Маці Божую, выказвючы Ёй пашану і дзякуючы за мацярынскую ласку i апеку.
В. Пiлiнка