Skip to main content

Дзень валанцёра адзначылі ў «Карытас-Гродна»

valancer127 снежня адбылася сустрэча валанцёраў «Карытас-Гродна», прымеркаваная да Міжнароднага дня валанцёра, які ва ўсім свеце адзначаецца 5 снежня.

Сустрэча пачалася святой Імшой у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, на якой маліліся ў інтэнцыі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» і валанцёраў. Імшу цэлебраваў дырэктар гродзенскага “Карытас” кс. д-р Раман Рачко.

Сустрэча працягнулася за гарбатай у цёплай атмасферы. Спадарожнічалі сустрэчы выдатны настрой удзельнікаў, цікавыя размовы і мноства прыемных сюрпрызаў.

valancer16

Кожны валанцёр меў магчымасць распавесці ўсім сваю гісторыю, звязаную з «Карытас», падзяліцца ўражаннямі аб дабрачынных акцыях і праектах, у якіх удзельнічае. Кожны па-свойму трактаваў паняцці дабрачыннасці, дабрыні і міласэрнасці.

Сумеснае святкаванне Дня валанцёра стала ўжо традыцыяй у «Карытас-Гродна». Гэта дапамагае валанцёрам яшчэ лепш спазнаць адзін аднаго, падзяліцца вопытам і натхніцца на добрыя ўчынкі.

valancer11

JM