2 снежня пасля цяжкай хваробы адышоў у жыццё вечнае ксёндз канонік Людвік Станішэўскі, шматгадовы пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Гнезна. Святар памёр у шпіталі ў Элку (Польшча). Пахавальная св. Імша адбудзецца 5 снежня ў 13.00 (польскага часу) у парафіі св. Рафала Каліноўскага ў Элку (вул. Яна Паўла ІІ, 6).
Ксёндз Людвік Станішэўскі нарадзіўся 8 ліпеня 1945 года. Святарскія пасвечанні прыняў 8 мая 1977 года. З 1989 года да моманту смерці нёс паслугу пробашча ў парафіі Гнезна. У 2016 годзе быў прызначаны ганаровым канонікам Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра.
JM