Skip to main content

“Андрэйкі” прайшлі ў душпастырстве “OPEN”

andreiki226 лістапада, напярэдадні распачацця Адвэнту, Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі Гродна “OPEN” арганізавала святочнyю вечарыну — “Андрэйкі”, якая прайшла ў залах гродзенскага пабрыгіцкага касцёла.

На вечар, поўны радасці і творчасці, які праходзіў у чырвоным, белым і чорным колерах, прыбыло шмат моладзі.

Ксёндз Антоні Грэмза, душпастыр моладзі, у размове з карэспандэнтам grodnensis.by адзначае, што гэта быў вечар інтэграцыі студэнтаў горада Гродна. “Мэтай гэтай забавы быў найперш духоўны адпачынак і інтэграцыя нашай моладзі. Менавіта дзякуючы такім сустрэчам шмат маладых людзей мае магчымасць усталяваць добрыя сяброўскія адносіны, а нават даць у будучыні пачатак новым сем’ям. Такія выпадкі ўжо не раз бывалі ў дзесяцігадовай гісторыі нашага душпастырства”, - кажа святар.

andreiki1

andreiki4

andreiki3

Падчас “Андрэек” сабраныя мелі магчымасць удзельнічаць у розных конкурсах і забавах, якія спрыялі духоўнаму адзінству студэнцкай і працуючай моладзі Гродна.

Кс. Юрый Марціновіч