Skip to main content

Музычны гурт “Ave” выступіў з канцэртам падчас рэкалекцый цвярозасці ў Гродне

cwiarozasc226 лістапада ўдзельнікі музычнага гурта “Ave” з Вышэйшай  духоўнай семінарыі ў Гродне выступілі з канцэртам для ўдзельнікаў рэкалекцый цвярозасці, якія праходзілі ў гродзенскім касцёле Звеставання НПМ. Навучэнцы семінарыі разам з сабранымі вернікамі праслаўлялі спевам Бога, які дапамагае чалавеку знайсці выхад з самых складаных сітуацый.

cwiarozasc2

Людзі, якія неабыякава ставяцца да праблемы алкагалізму, збіраюцца на духоўных практыкаваннях у касцёлах дыяцэзіі некалькі разоў у год.

cwiarozasc1

У сваю чаргу клерыкі гродзенскай ВДС штотыдзень збіраюцца на супольнай малітве ў інтэнцыі тых,  хто прагне вызваліцца ад алкагольнай залежнасці.

кл. Яўген Амосенак