Skip to main content

У гродзенскай ВДС адсвяткавалі "Андрэйкі"

andrzejki1026 лістапада ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адзначылі “Андрэйкі”. Гэтае свята кожны год збірае разам усіх клерыкаў і выкладчыкаў, каб яны маглі раздзяліць паміж сабой не толькі вучэбныя моманты семінарыйнага жыцця, але і пазнаць бліжэй адзін аднаго ў нефармальнай абстаноўцы, будуючы тым самым братэрскую супольнасць у духу сапраўднай хрысціянскай любові.

"Семінарыя - гэта час вучобы і фармацыі. Час распазнання і ўмацавання свайго паклікання. Але асоба святара фарміруецца пад уздзеяннем шматлікіх іншых фактараў, якія вучаць семінарыста быць шчырым і спагадлівым, добразычлівым і адказным, а таксама быць здольным заўважаць у розных штодзённых з'явах іх камічныя бакі і валодаць пачуццём гумару, звязаным з уменнем бачыць парадаксальныя моманты ў навакольным свеце. Захоўваючы сур'ёзнасць ў спасціжэнні Боскіх ісцін, мы памятаем, што трэба пакідаць час для весялосці і легкадумнасці. Таму нярэдка паўтараем словы, з якімі звяртаўся да Бога Томас Мор: «Пане Божа, спашлі на мяне пачуццё гумару, дай ласку разумення жартаў, каб я мог пазнаць у жыцці крыху шчасця і мог дзяліцца ім з іншымі», - адзначае адзін з навучэнцаў.

andrzejki10

кл. Яўген Амосенак