Skip to main content

Адпустовую ўрачыстасць Маці Міласэрнасці адзначылі ў гродзенскай парафіі на Альшанцы

swducha816 лістапада гродзенская парафія Святога Духа адзначыла адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай, Маці Міласэрнасці. Св. Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Старая капліца, збудаваная ў 1990 г. у раёне Фабрычны, насіла назву Маці Божай Міласэрнасці. Айцы францішкане, якія ў той час апекаваліся святыняй, прывезлі туды аднайменны абраз.

Пасля ўзнікнення новай капліцы, акрамя галоўнага парафіяльнага адпусту ў гонар Святога Духа, вернікі праводзяць фэст дзеля ўшанавання Маці Божай Вострабрамскай, абраз якой быў усталяваны ў новай святыні.

У гэты дзень на ўрачыстую св. Імшу прыбылі шматлікія вернікі парафіі. Сярод іх разам з бацькамі прысутнічалі дзеці, якія ўжо на працягу двух гадоў рыхтуюцца да Першай Святой Камуніі. Як адзначыў пробашч парафіі кс. Павел Салабуда, такім чынам ужо на працягу некалькіх гадоў дзяцей давяраюць асаблівай апецы Маці Божай.

swducha1

swducha4

swducha6

swducha2

Падчас Імшы біскуп Юзаф заклікаў вернікаў парафіі развіваць культ Маці Божай Міласэрнасці, якая цешыцца вялікай пашанай на Гродзеншчыне. Іерарх таксам нагадаў прысутным пра 25-годдзе дыяцэзіі і заканчэнне Года Міласэрнасці, падчас якога Найсвяцейшая Марыя дапамагала знайсці шлях да міласці Бога.

swducha3

swducha5

Пасля св. Імшы парафіяне падзякавалі біскупу Юзафу за супольную малітву, а кожны з прысутных дзяцей атрымаў ад пробашча падарунак - абраз Маці Божай Вострабрамскай.

Маладая парафія на Альшанцы энергічна развіваецца: вялікая колькасць дзяцей наведвае лекцыі рэлігіі, а маладыя сем'і прымаюць актыўны ўдзел у жыцці парафіі.

swducha7

(АМ)