Skip to main content

Прадстаўнікі Гродзенскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у агульнапольскай пілігрымцы чыгуначнікаў у Чэнстахову

czygunka811-13 лістапада члены Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі на заканчэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Кракаў і Чэнстахову.

У пілігрымцы, якую ўзначаліў прэзес душпастырства Генрых Качынскі, прынялі ўдзел 54 чалавекі з Гродна, Парэчча, Ваўкавыска, Ліды, Свіслачы, а таксама з Мінска.

Працаўнікі беларускай чыгункі накіраваліся ў Кракаў, горад міласэрнасці, каб у Юбілейны Год, які завяршаецца, асабіста наведаць тыя месцы, якія асабліва звязаны з культам Божай міласэрнасці. У Кракаве яны мелі магчымасць пабываць у санктуарыі Божай Міласэрнасці, дзе нястомна гучыць просьба, каб Бог быў міласэрным да кожнага чалавека і ўсяго свету.

Кракаў асабліва звязаны з асобай св. Яна Паўла ІІ, там ён быў арцыбіскупам і адтуль накіраваўся на канклаў у Рым, дзе быў абраны Папам. Таксама пілігрымы наведалі новаствораны Цэнтр Яна Паўла ІІ – “Не бойцеся!”, ушанавалі яго рэліквіі і маліліся аб Божым благаслаўленні для ўсіх працаўнікоў чыгункі.

czygunka9

Яны наведалі і капліцу, дзе захоўваюцца рэліквіі св. Фаустыны Кавальскай, вялікай апосталкі Божай міласэрнасці.

У Чэнстахове чыгуначнікі з Беларусі пакланіліся Чорнай Мадоннe. Таксама там яны разам з пілігрымамі з Польшчы, Славакіі і Венгрыі далучыліся да XXXIII агульнапольскай пілігрымкі чыгуначнікаў.

У духу ўдзячнасці Богу і Найсвяцейшай Маці пілігрымы маліліся за штодзённае служэнне людзям у сваёй прафесіі і прасілі аб мацярынскай апецы на дарогах веры. На Яснай Гары яны маліліся ў інтэнцыі ўсіх супрацоўнікаў беларускай чыгункі.

Прысутнасць у Чэнстахове групы чыгуначнікаў агульнай колькасцю некалькі тысяч стала сведчаннем вернасці абяцанням хросту, прыналежнасці Хрысту і Яго Маці.

Па дарозе ў Беларусь удзельнікі паездкі трывалі ў малітоўным засяроджанні, дзяліліся ўражаннямі ад перажытай пілігрымкі, а таксама выражалі ўдзячнасць усім, хто паспрыяў яе арганізацыі.

Кс. Юрый Марціновіч