На пачатку лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне праходзіла традыцыйная восеньская душпастырская акцыя - Піярскія Дні Моладзі.
На працягу двух дзён моладзь з Ліды і Шчучына мела магчымасць разважаць над тэмай святасці на падставе прыкладаў заснавальніка Ордэна бедных рэгулярных хрысціянскіх школ св. Юзафа Каласанса і св. Паўлы Манталь - заснавальніцы супольнасці сясцёр піярак.
Акрамя айцоў піяраў рэкалекцыі для моладзі праводзіла група аніматараў з Мінска, якая прыклала шмат намаганняў і энергіі, каб моманты супольнай малітвы, канферэнцый і гульняў надоўга засталіся ў памяці хлопцаў і дзяўчат.
Піярскія Дні Моладзі ў Шчучыне ўжо на працягу шматлікіх гадоў карыстаюцца папулярнасцю сярод маладых людзей. Гэта час, каб пазнаць піяраў і іх харызмат, падзяліцца верай і спалучыць малітву з забавай і радасцю.
Падрыхтаваў а. Віталь Слука SP