Skip to main content

Брамы Міласэрнасці зачынены ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях

trakeli brama 513 лістапада дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі закрыў сімвалічныя Брамы Міласэрнасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Падчас святой Імшы іерарх нагадаў вернікам пра значэнне Брамаў Міласэрнасці, якія былі шырока адчынены на прыход як пілігрымаў, прыбываючых у гэтае месца, так і саміх парафіян, каб яны атрымалі ласкі, звязаныя са Святым Годам.

 

trakeli brama 3

Дапаможны біскуп дыяцэзіі заўважыў, што Год Міласэрнасці, абвешчаны Папам Францішкам, абраў за мэту ў гэты час, цяжкі для ўсяго чалавецтва, пагружанае ў разнастайныя войны і збройныя канфлікты, адкрыць нанова Божую міласэрнасць.

Іерарх адзначыў, што гэтае сімвалічнае закрыццё Брамаў не азначае закрыцця доступу да Сэрца Хрыста, якое з’яўляецца заўсёды палымнеючым вогнішчам любові, цярплівым і вялікай міласэрнасці.

Біскуп Юзаф Станеўскі дадаў, што кожны чалавек у кожны час мае доступ да адвечных крыніц Божай міласэрнасці.

trakeli brama 2

Кс. Юрый Марціновіч