Skip to main content

15-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння кс. Міхала Ластоўскага і кс. Аляксандра Мацкевіча адзначылі ў Капцёўцы

lastmack613 лістапада ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы два святары Гродзенскай дыяцэзіі – кс. Міхал Ластоўскі і кс. Аляксандр Мацкевіч – дзякавалі Богу за дар паклікання і 15-ую гадавіну прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння.

Ксёндз Міхал Ластоўскі з’яўляецца кусташам санктуарыя ў Капцёўцы, ксёндз Аляксандр Мацкевіч – натарыусам біскупскай курыі ў Гродне.

Падчас урачыстай святой Імшы святары выказвалі падзяку Богу праз рукі Панны Марыі за ласкі, якімі былі адораны на працягу ўсіх гадоў свайго душпастырскага служэння. Таксама яны дзякавалі за ўсіх людзей, якіх Пан паставіў на іх шляху.

У гаміліі кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі, адзначыў, што дзякуючы служэнню святароў Божы народ можа ўдзельнічаць у сакрамэнтальным жыцці Касцёла.

“З хвіліны прыняцця пасвячэння кожны святар атрымлівае дар, які павінен служыць іншым людзям на шляху да збаўлення; дар, якога нават самі пакліканыя не ў стане да канца спасцігнуць. Тут не ідзе гаворка, безумоўна, пра пыху і самаўзвышэнне. Зусім наадварот – пра паставу служэння і вялікай адказнасці за гэты каштоўны “скарб””, - дадаў кс. Юрый Марціновіч.

lastmack7

На заканчэнне Імшы вернікі выказалі святарам самыя сардэчныя віншаванні, дзякуючы за прыгожае сведчанне душпастырскаа жыцця, штодзённае служэнне, малітвы, дабрыню і евангельскую радасць.

Ксёндз Міхал Ластоўскі на заканчэнне ўрачыстасцяў прасіў сваіх парафіян аб гарачай малітве ў інтэнцыі ўсіх святароў, каб яны заўсёды былі верныя свайму пакліканню, адважна ідучы за голасам Езуса Хрыста, найвышэйшага Святара. Таксама кс. Ластоўскі падзякаваў усім за супольнае крочанне за Хрыстом і будаванне парафіяльнай сям’і.

JM