4-ага лістапада адышоў у жыццё вечнае Уладзімір Бяленік, бацька ксяндза Віталія Бяленіка, вікарыя ў парафіі п. н. Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры, і сястры Дануты Бяленік CSFN, якая ў дадзены момант служыць у Навагрудку.
На момант смерці спадар Уладзімір меў 60 гадоў. Пахавальная св. Імша адбудзецца 7 лістапада а 12-ай гадзіне ў парафіі НПМ Вострабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (Аўгустувак).
Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.