Skip to main content

25-годдзе манаскай паслугі сясцёр-назарэтанак адзначылі ў парафіі ў Шчучыне

s 6830 кастрычніка ў шчучынскай святыні прайшлі юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 25-і гадоў манаскага жыцця сясцёр назарэтанак Марыянны Алешчык і Нэрэушы Падзялінскай, якія раней працавалі ў вышэйузгаданай парафіі.

Св. Імшу ўзначаліў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, якія падчас гаміліі заахвоціў сабраных да разважання над таямніцай паклікання да жыцця ў манастве. Да Імшы падзякі далучыўся таксама пробашч піярскай парафіі ў Лідзе а. Андрэй Агель SP.

s 13

s 9

Падсумаваннем супольнай малітвы сталі словы падзякі былых вучняў сясцёр назарэтанак, а сёння добрых мужоў. Мужчыны падзякавалі манахіням за іх клопат, час і намаганні ў навучанні.

s 58

У 25-ю гадавіну манаскага жыцця юбілярак, дзякуючы Богу за дар іх паклікання, парафія заклікае даверыць іх саміх, а таксама іх будучыню Найсвяцейшай Панне Марыі.

s 64

а. Віталь Слука SP