Skip to main content

Карнавал для дзяцей з нагоды ўрачыстасці Усіх святых прайшоў у лідскай парафіі

karnaval7У нядзелю 30 кастрычніка лідская парафія Узвышэння Святога Крыжа зладзіла свята для дзяцей, прысвечанае ўрачыстасці Усіх Святых, якая паўсюдным Касцёлам адзначаецца 1 лістапада. Вікарый парафіі кс. Валерый Спірыдон запрапанаваў дзецям пераапрануцца ў сваіх любімых святых і распавесці пра іх сабраным падчас набажэнства. Падрабязнасці ў фотарэпартажы.

(AM)