Skip to main content

Сустрэча для бацькоў міністрантаў і моладзі з хору "Каласанс" прайшла ў шчучынскай парафіі

szczuczyn829 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася сустрэча для бацькоў дзяцей і моладзі, якія належаць да літургічнай службы алтара і парафіяльнага хору "Каласанс".

Падчас спаткання а. Вітальд Пяцельчыц SP запрапанаваў паразважаць над тэмай, якая тычыцца адносін у сям'і на аснове адгартацыі Папы Франіцшка „Amoris laetitia”.

szczuczyn8

У той жа час для міністрантаў і харыстак была арганізавана невялічкая інтэграцыйная забава, якая мела на мэце бліжэй пазнаёміць з супольнасцю новых членаў літургічнай службы алтара і хору Каласанс.

szczuczyn1

szczuczyn3

На заканчэнне сустрэчы бацькі разам з дзецьмі прынялі ўдзел у супольнай Эўхарыстыі ў парафіяльнай святыні. Набажэнства ўзначаліў а. Ян Осіповіч SP (адказны за міністрантаў), Божае Слова да прысутных скіраваў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP.

szczuczyn2

szczuczyn4

szczuczyn6

szczuczyn5

а. Віталь Слука SP