Skip to main content

У парафіі ў Заневічах узгадалі бл. Цэліну Бажэнцкую

celina126 кастрычніка, з нагоды дня ўспаміну бл. Цэліны Бажэнцкай, у касцёле ў Заневічах, дзе захоўваюцца рэліквіі благаслаўлёнай манахіні, была цэлебравана ўрачыстая св. Імша. Набажэнства ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

celina3

celina2

У гаміліі іерарх спаслаўся на словы Святога Айца Бенэдыкта XVI, якія той прамовіў падчас беатыфікацыі Цэліны Бажэнцкай ў Рыме:

- Акрамя мучаніцтва крыві існуе не менш важнае белае мучаніцтва, якое напаўняла жыццё бл. Цэліны: жонкі, маці сям’і, удавы і манахіні. Гэта маўклівае, але гераічнае сведчанне многіх хрысціян, якія жывуць паводле Евангелля без кампрамісу, выконваючы свае абавязкі і служачы ўбогім.

celina4

celina5

Даведка:

Цэліна Бажэнцкая (у дзявоцтве Хлюдзінская) нарадзілася ў 1833 годзе ў Антовілі каля Оршы на Беларусі. З дзяцінства яна прагнула ўступіць у кляштар, аднак бацькі і спаведнік палічылі, што ёй трэба выйсці замуж. Яна паслухалася і ўзяла шлюб з Юзафам Бажэнцкім, які паходзіў з Гродзеншчыны. У замужжы яна была шчаслівая: кахала мужа, з любоўю выхоўвала дзяцей. Сямейнае шчасце парушыла хвароба Юзафа, якога разбіў параліч. Прахварэўшы пяць гадоў, ён памёр. Пасля смерці сужэнца Цэліна разам са сваёй дачкой Ядвігай склала шлюбы чыстасці, беднасці і паслухмянасці, заснаваўшы Кангрэгацыю Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана нашага Езуса Хрыста.

(AM)