Skip to main content

Юбілейную вечарыну зладзіла моладзевае душпастырства OPEN

10god815 кастрычніка моладзь з душпастырства Гродзенскай дыяцэзіі "OPEN" зладзіла вечарыну "Восеньскі баль", прысвечаную святкаванню 10-ага юбілею супольнасці.

Падчас сустрэчы вернікі ўзгадвалі пачаткі ўзнікнення душпастырства, разважалі наконт планаў на будучыню і над сваім жыццём: як яно павінна выглядаць, і што рабіць, каб быць добрым хрысціянінам. Быў час таксама на забавы, конкурсы і інтэграцыйныя танцы.

Падчас спаткання духоўны кіраўнік моладзі кс. Антоні Грэмза адзначыў, што падобныя мерапрыемствы збліжаюць супольнасць. Ён падзякаваў арганізатарам вечарыны і выказаў надзею, што "у будучыні да правядзення падобных мерапрыемстваў будуць з большым энтузіязмам далучацца новыя члены душпастырства".

10god10

10god9

10god13

Душпастырства каталіцкай моладзі "OPEN" пад кіраўніцтвам кс. Антонія Грэмзы існуе з 2006 года. На сустрэчы, якія праводзіць супольнасць, могуць прыходзіць не толькі католікі, але i прадстаўнікі іншай веры. Падчас сустрэч сабраныя размаўляюць на розныя тэмы, якія цікавяць моладзь. Гэта можа быць разважанне аб сэнсе жыцця, дыскусія аб тым, як будаваць свае планы на будучыню, абмеркаванне жыццёвай сітуацыі, якой падзяліўся ўдзельнік, сумесны пошук вырашэння праблемы.

10god8

10god7

(JM)