Skip to main content

Благаслаўленне апекуноў хатніх жывёл і іх гадаванцаў у гонар св. Францішка з Асізі адбылося ў Гродне

zywely5Святы Францішак, аўтар "Гімна брату Сонцу", вядомы сваім замілаваннем навакольным светам і распаўсюджваннем ідэі братэрства з кожнай жывой істотай, нездарма з’яўляецца апекуном экалогіі (да захавання якой заклікае Папа Францішак, які ўзяў імя святога). Усіх, хто жадаў падзякаваць Богу за дар прыроды, разам з іх хатнімі "стварэннямі" браты францішкане запрасілі 4 кастрычніка, у літургічны ўспамін св. Францішка Асізскага, на пляц перад святыняй, дзе а. Яўген Голуб OFMConv памаліўся разам з прыхільнікамі экалогіі і асвяціў іх хатніх жывёл.

А. Яўген, звяртаючыся да прысутных вернікаў перад правядзеннем абраду асвячэння, падкрэсліў, што "чалавек павінен мудра, з любоўю і падзякай выкарыстоўваць багацці прыроды, гаспадаром якой з'яўляецца Пан Бог".

zywely1

zywely2

zywely4

zywely5

Стварэнні Божыя жывуць у паветры, на сушы, у моры і ім належным чынам любяць Госпада. Яны прымаюць удзел у лёсах чалавека, спадарожнічаюць ім у жыцці. Сам Бог, які сваімі дабрадзействамі адорвае кожную жывую істоту, часта прымае іх дапамогу або карыстаееца параўнаннямі з іх жыцця, каб наблізіць людзям сэнс гісторыі Збаўлення.

Бог захаваў жывёл ад патопу, а пасля яны ўдзельнічалі ў запавеце, які Бог заключыў з Ноем. (Кніга Роду 9,9-10). Ягня з'яўляецца сімвалам ахвяры, прынесенай у памяць вызвалення абранага народу з рабства (Кніга Выхаду 12,3-14). Унутры вялікай рыбы хаваўся Ёна (Кніга Ёны 2,1-11). Жывёлы ўдзельнічалі ў пакутах людзей. (Кніга Ёны 3,7) i разам з усім светам удзельнічаюць у Збаўленні, якое ажыццявіў Хрыстос.

zywely3

кс. Юрый Марціновіч