Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч прыняў удзел у Архідыяцэзіяльным Дні Эўхарыстыі ў Сакулцы

cud92 кастрычніка каля 3 тысяч вернікаў з Польшчы і з-за мяжы ўдзельнічала ва ўрачыстай св. Імшы з нагоды Архідыяцэзіяльнага Дня Эўхарыстыі ў Сакулцы.

Урачыстасць узначаліў мітрапаліт Беластоцкі арцыбіскуп Эдвард Азароўскі, а гамілію прамовіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

cud3

У набажэнстве прынялі ўдзел таксама вернікі з парафіі Сапоцкін (Тэалін) — Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча.

Некалькі гадоў таму ў касцёле св. Антонія Падуанскага ў Сакулцы (Польшча), недалёка ад беларускай мяжы, здарыўся эўхарыстычны цуд. Падчас удзялення святой Камуніі камунікант упаў на замлю. Святар, згодна з касцёльнай практыкай, змясціў яго ў невялікую пасудзіну з вадой каля табэрнакулюма. Аднак камунікант не распусціўся ў вадзе, а пачырванеў. Былі праведзены адпаведныя навуковыя даследаванні, у выніку якіх аказалася, што камунікант ператварыўся ў мышцу сэрца.

cud10

У гаміліі біскуп Аляксандр Кашкевіч падкрэсліў, што "праз Найсвяцейшы Сакрамант Алтара i гэтую рэліквію Пан захацеў прыблізіць сваю прысутнасць і ажывіць веру”. Ён прывёў прыклад Маісея, гісторыя абрання якога распачался ў момант, калі той ступіў на "святую зямлю".

Іерарх адзначыў, што падобным чынам праходзіць жыццё кожнага верніка: пачынаецца ад сакраманту хросту, калі Бог выбірае чалавека і кажа яму „здымаць з ног сандалі”, каб як Маісей, ён мог пачуць Яго голас.

Біскуп Кашкевіч растлумачыў, што „здымаць сандалі” азначае адкінуць усё тое, што не дазваляе прыйсці да Айца - клопаты, перажыванні і розныя праявы эгаізму - а таксама зразумець, што "месца, на якім мы стаім", асвечанае асаблівай прысутнасцю Бога.

Такім месцам сустрэчы з'яўляецца капліца адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, але таксама кожная Эўхарыстыя, падчас якой на алтары знаходзіцца Кроў і Цела Хрыста. Бо сапраўдная прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі з'яўляецца сэрцам Касцёла, крыніцай усялякіх ласк, з якой выліваецца невычэрпная Божая любоў”, – тлумачыў.

Біскуп Гродзенскі заахвоціў таксама да нястомнай, ціхай адарацыі Насвяцейшага Сакраманту. „Мовай Бога ў Эўхарыстыі з'яўляецца цішыня. Гэтая Божая цішыня адрозніваецца ад цішыні чалавека. Цішыня, якая мігціць любоўю, у якой Бог прагне даць нам Сябе, адорвае нас супакоем і надзеяй, каб мы не спыніліся падчас нашага пілігрымавання да Неба", - адзначыў іерарх.

Біскуп Аляксандр падкрэсліў, што толькі трываючы пры Хрысце ў Эўхарыстыі, мы вучымся аддаваць сябе бліжнім – дарыць свой час, усмешку, добрае слова, працу. Такому стаўленню іерарх заахвочваў вучыцца ў Марыі, Маці Міласэрнасці. Пажадаў, каб Яна заўсёды дазваляла знаходзіць шлях да алтара і чалавека.

cud13

Біскуп нагадаў, што ён прыбыў у Сакулку ў сувязі з Юбілеем Міласэрнасці, каб разам з вернікамі сваёй дыяцэзіі прайсці праз Браму Міласэрнасці. Асаблівай нагодай для гэтай пілігрымкі з'яўляецца 25 гадавіна ўзнікнення Гродзенскай дыяцэзіі. 

Пасля навуковых даследаванняў патамарфолагаў і заключэнняў спецыяльна прызначанай камісіі, эўхарыстычны цуд у Сакулцы быў прызнаны на дыяцэзіяльным узроўні. На сённяшні момант старанна сабраны ўсе сведчанні атрыманых ласк і пацверджанні даследаванняў невытлумачальных з медыцынскага пункту гледжання вылячэнняў. Рашэнні адносна пашырэння культу на ўвесь Касцёл прымае Апостальская Сталіца, якую рэгулярна інфармуюць адносна эўхарыстычнага культу і ласк, якія атрымліваюць вернікі.

Кс. Юрый Марціновіч