Skip to main content

Гродзенскія іерархі павіншавалі апостальскага нунцыя ў Беларусі з Імянінамі

29 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі павіншавалі з днём Імянін мансеньёра Габара Пінтэра, апостальскага нунцыя ў Беларусі. 

"З нагоды Імянін складаем ксяндзу арцыбіскупу пажаданні шматлікіх Божых ласкаў, апекі св. апякуна, здароўя, а таксама патрэбных сіл у выкананні дыпламатычнай і пастырскай місіі ў нашай краіне. Няхай Бог благаслаўляе Вас, эксцэленцыя, як вартаўніка праўды і дабра Касцёла, а Добрая Навіна, якую Вы абвяшчаеце, няхай напаўняе нашых вернікаў жывой верай, надзеяй і любоўю", - звярнуліся да арцыбіскупа гродзенскія іерархі.

Арцыбіскуп Габар Пінтэр быў прызначаны новым дыпламатычным прадстаўніком Святога Айца ў Беларусі 13 мая 2016 года. Да гэтага ён працаваў у дыпламатычных прадстаўніцтвах Святога Пасаду на Гаіці, у Балівіі, Швецыі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.

Новы прадстаўнік Святога Айца ў Беларусі валодае венгерскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і рускай мовамі.

А. Марцішэўская