Skip to main content

Сустрэча для студэнтаў прайшла у шчучынскай парафіі айцоў піяраў

szcz24 верасня ў Шчучыне прайшла традыцыйная сустрэча студэнтаў - былых парафіянаў касцёла п. н. Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Тэрэзы з Авіля, які абслугоўваюць айцы піяры.

Цэнтральным момантам спаткання стала супольная Эўхарыстыя, падчас якой маладыя людзі разважалі, як правільна карыстацца тым, што дае свету Бог праз Касцёл. Вернікі таксама закранулі тэму служэння Богу і людзям, што навокал.

Пасля набажэнства моладзь спаткалася за кавай і гарбатай, а кожны з удзельнікаў сустрэчы меў магчымасць распавесці пра сваю навучальную ўстановую і будучую прафесію.

szcz

Тэкст: а. Віталій Слука SP

Фота: Людміла Казлова