У панядзелак 12 верасня ў Смаргоні адбылася арганізацыйная сустрэча айцоў-салезіянаў з усёй Беларусі, у якой удзельнічала 15 сабратоў. Праводзіў сустрэчу настаяцель дэлегатуры кс. Віктар Гайдукевіч SDB, які ў мінулым месяцы паўторна быў прызначаны на выкананне сваёй місіі.
Пасля супольнай малітвы і слоў прывітання сабраты распачалі вырашэнне сумесных спраў. Падчас сустэчы яны правялі кансультацыю перад выбарам Рады Дэлегатуры, падвялі вынікі візіту Генральнага Настаяцеля ў Беларусь, закранулі справу функцыянавання прэнавіцыяту, запланавалі некаторыя сустрэчы на гэты пастаральны год і абмеркавалі іншыя бягучыя справы.
Пасля ўсіх чакаў супольны абед. Гэтая сустрэча была добрай магчымасцю, каб не толькі вырашыць арганізацыйныя справы, але таксама правесці час разам.
Паводле sdb.by