Ужо традыйна напрыканцы лета ў парафіі св. Мікалая ў Геранёнах святкуецца ўрачыстасць Маці Божай Чэнстахоўскай, якая з’яўляецца адной з заступнікаў геранёнскай парафіі. Сёлетняе набажэнства ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
На пачатку св. Імшы адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленага абразу Маці Божай Чэнстахоўскай. Падчас гаміліі ксёндз біскуп заклікаў вернікаў вучыцца ў “школе Марыі”:
- Толькі Найсвяцейшая Панна Марыя можа навучыць пакорна, з цішынёю сэрца прымаць Божую волю ў сваім жыцці.
Завяршылася свята працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамантам вакол касцёла.
Таксама напрыканцы набажэнства біскуп Юзаф у сувязі з распачаццем новага навучальнага і катэхетычнага года памаліўся разам з дзецьмі і моладдзю і асвяціў школьныя прылады.
Анастасія Мішкуро