Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў сёлетнія ўрачыстасці ў браслаўскім санктуарыі

braslaw kaszkewicz 520 жніўня св. Імшой на палявым алтары завяршыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у браслаўскім санктуарыі, якія сёлета праходзілі пад дэвізам "З неспасцігальнай міласэрнасці Бога Я для вас - Маці".

На ўрачыстасць прыбылі шматлікія вернікі з Віцебскай дыяцэзіі і пілігрымы з іншых дыяцэзий Беларусі і з-за мяжы.

Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На набажэнстве прысутнічалі таксама іншыя біскупы з Беларусі, сярод якіх дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. На літургію прыбылі і прадстаўнікі мясцовых уладаў.

З гаміліяй да сабраных звярнуўся біскуп Аляксандр Кашкевіч:

- У сэрцы кожнага чалавека маці займае асаблівае месца. Мы добра ведаем, што няма ў свеце большай, больш ахвярнай, адданай і безумоўнай любові, чым любоў маці. Кожнае марыйнае свята, таксама і сённяшняе, - гэта напамін для нас, што ў асобе Найсвяцейшай Панны Марыі мы маем сваю нябесную Маці. Да гэтай Маці мы прыходзім, да Яе гарнемся, Ёй давяраем нашы праблемы і клопаты, ад Яе можам і павінны таксама вучыцца.

Затым іерарх узгадаў мінулае Браслаўшчыны:

- Больш за пяць стагоддзяў люд Браслава і ваколіц верна трывае пры Хрысце і Марыі. Трывае, нягледзячы на бурлівую гісторыю гэтых земляў, нягледзячы на ўціскі і пераслед, якія зноў і зноў выстаўлялі веру хрысціян на сур’ёзнае выпрабаванне. Таму верым, што і далей Марыя будзе нас ахінаць плашчом сваёй апекі.

braslaw kaszkewicz 10

Напрыканцы Эўхарыстыі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч падзякаваў біскупу Аляксандру Кашкевічу за ягоную прысутнасць у санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.

Тэкст: Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Кацярына Лаўрыненка