Skip to main content

У Лідскай парафіі Унебаўзяцця НПМ адбылася ўрачыстая адпустовая св. Імша

lida ind 5“Ці вядзе ваша зямная дарога да Нябеснага Валадарства? Якая ваша вера?”, – гэтыя пытанні ў прывітальным слове скіраваў да вернікаў лідскай парафіі Унебаўзяцця НПМ падчас адпустовай св. Імшы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Менавіта Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца той нагодай, якая сабрала 15 жніўня шматлікіх вернікаў з аднайменнай парафіі.

lida ind 4

lida ind 2

“Як вобраз Марыі можа дапамагчы нам, хрысціянам, у змаганні за Нябеснае валадарства?”, – чарговае пытанне кс. біскупа Юрыя. "Напэўна, наследаванне рыс Марыі – гэта той шлях, ідучы па якім можна ўдасканаліцца ў веры. Сапраўды, цяжка знайсці асобу, чыі вера і адданасць былі большымі, чым у Марыі. Бо хто, як не Марыя, ніколі не наракаў, нягледзячы на неабходнасць уцякаць ад пераследу з Іудзеі ў Егіпет, няглядзечы на церпенні падчас катавання Езуса? Хто, як не Марыя, з’яўляецца прыкладам служэння іншаму чалавеку? Хочацца спадзявацца, што постаць Марыі, яе цноты будуць для кожнага ўзорам стойкасці ў хвіліны цяжкасцяў і выпрабаванняў", - сказаў іерарх.

Напрыканцы св. Імшы кс. біскуп Юрый падзякаваў усім вернікам за супольную малітву і адзначыў, што яго вельмі цешыць прысутнасць вялікай колькасці дзяцей на набажэнстве.

lida ind 1

Аляксандр Снапко