Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў дзіцячы лагер

nececzi314 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў дзіцячы лагер адпачынку “Нецеч” пры дабрачынным каталіцкім таварыстве “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.

 

nececzi3

Для адміністрацыі лагеру і выхаванцаў вялікай радасцю было ўбачыць так важнага госця, які быў вельмі адкрыты на камунікацыю з дзецьмі. У сваю чаргу хлопцы і дзяўчаты правялі іерарха па сваіх пакоях і распавялі аб тым, як выглядае іх адпачынак, і чым яны там займаюцца.

У размовах з дзецьмі іерарх заклікаў іх заўсёды, а асабліва падчас канікул, памятаць пра Бога і не забываць аб малітве. Таксама біскуп Аляксандр заахвоціў дзяліцца радасцю і дабром з усімі людзьмі, асабліва са сваімі блізкімі.

nececzi4

nececzi2

nececzi5

На завяршэнне сустрэчы ўсе супольна памаліліся, атрымалі салодкія падарункі і пастырскае благаслаўленне ад біскупа.

nececzi1

nececzi7

Дзеці ўдзячныя біскупу, а таксама супрацоўнікам гродзенскага “Карытас” за прадстаўленую магчымасць адпачынку і правядзення канікул разам з Богам. Дабрачыннае каталіцкае таварыства "Карытас" было арганізатарам адпачынку для дзяцей з Гродзенскай дыяцэзіі на працягу ўсяго лета.

nececzi6

Кс. Юрый Марціновіч