З 12 па 14 жніўня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання.Тэма сёлетніх духоўных практыкаванняў гучала: “Міласэрныя, як Айцец”.
З гэтых слоў міністранты чэрпалі натхненне для супольнага разважання. Асноўная думка сустрэч, якія адбываліся пад кіраўніцтвам кс. Валерыя Быкоўскага і кс. Андрэя Лішко, датычылася прагнення ўбачыць няспыннае дзеянне міласэрнага Айца ў нашым жыцці, якое змяняе наш вобраз мыслення, вучыць ставіць Божую волю на першае месца і робіць нас здольнымі ўзгадняць свае думкі з думкамі Бога.
Насычаная рознымі мерапрыемствамі праграма дня прадугледжвала таксама магчымасць асабістага спаткання юнакоў са святарамі і клерыкамі, дзе кожны жадаючы мог задаць хвалюючыя яго пытанні.
кл. Яўген