Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч у Росі: "Пачуць голас Езуса, які кліча нас па імені"

kaszkewicz ros77 жніўня скончыліся ўрачыстасці ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі. Св. Імшу з удзелам пілігрымаў, якія прыбылі ў пешых паломніцтвах з розных куткоў дыяцэзіі, цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Вернікі сабраліся ў санкутарыі, каб ушанаваць фігуру Езуса Журботнага, бо бачаць у ёй знак асаблівай блізкасці Езуса Хрыста, які ніколі не перастае адорваць незлічонымі ласкамі і звышнатуральнымі дарамі.

 

Сёння мы прыходзім сюды, як гэта рабілі нашыя продкі, каб з верай і пакорай стаць на калені перад фігурай Езуса Журботнага і ў цішыні сэрца пачуць Яго голас, які кожнага з нас кліча па імені з любоўю, клопатам і бясконцай міласэрнасцю", - адзначыў у гаміліі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 

kaszkewicz ros7

Іерарх падкрэсліў, што праз фігуру Езуса Журботнага Пан Бог асаблівым чынам прамаўляе да чалавека, нагадваючы кожнаму пра справу Адкуплення, якая была здзейснена праз муку, смерць і ўваскрасенне Ягонага Сына.

"Езус Журботны, спаглядаючы на нас з гэтай славутай ласкамі фігуры, пытаецца, ці мы, як хрысціяне, умеем і хочам заўважаць цярпенні нашых бліжніх, ці ўмеем убачыць у нашым браце або сястры, якія пакутуюць, аблічча Збаўцы?", - спытаў іерарх.

Кусташ санктуарыя ксёндз канонік Чэслаў Паўлюкевіч падзякаваў усім пілігрымам за труд пілігрымавання і запэўніў, што дзверы санктуарыя заўсёды адчынены, а таксама заахвоціў наведваць гэтае святое месца часцей.

Кс. Юрый Марціновіч