Skip to main content

Піярская моладзь Гродзенскай дыяцэзіі пра перажыванне СДМ у Кракаве

sdm kalasans 2"Viva, viva, viva – Kalasanz!" – гэтыя словы крычалкі, напэўна, яшчэ надоўга застануцца ў сэрцы кожнага ўдзельніка Піярскіх дзён моладзі ў дыяцэзіі, якія адбыліся ў Бальшэва, Гданьскай архідыяцэзіі, дзе сабралася больш за 630 маладых людей з Аргенціны, Аўстрыі, Беларусі, Чылі, Чэхіі, Дамініканскай Рэспублікі, Мексікі, Пуэрта-Рыка, ЗША, Венгрыі і Польшчы. Менавіта наследаванне харызмы св. Юзафа Каласанса, заснавальніка ордэна піяраў, аб’яднала моладзь з 11 краін свету на кашубскай зямлі.

Таксама і група піярскй моладзі з Ліды, Шчучына і Чавусаў разам з а. Андрэем Агелем SP, а. Віталіем Слукой SP і а. Гжэгожам Ксёнжэкам SP мела радасць падрыхтавацца разам да Сусветных дзён моладзі. Час, праведзены ў Бальшэва, быў часам інтэнсіўнай падрыхтоўкі да цэнтральнай падзеі – СДМ ў Кракаве.

Кожны вернецца на радзіму са сваімі асабістымі ўспамінамі. Нам, піярскай моладзі з Беларусі, напэўна, запомніцца "пацалунак супакою" у выкананні аргенцінскай моладзі – абдымкі падчас перадачы знаку супакою.

sdm kalasans 3

Таксама нельга не ўзгадаць працу ў групах, падчас якіх моладзь распавядала пра сябе, сваю краіну, культуру, а таксама дзялілася досведам веры. Хочацца ўзгадаць выпадак, які адбыўся з пэўнай дзяўчынай падчас працы ў групах: слаба размаўляючы па-ангельску, яна не магла зразумець іншых, а таксама распавесці пра сябе. Але на дапамогу прыйшоў малады чалавек з ЗША: ён выкарыстаў Google Translate, каб перакладаць з ангельскай мовы на беларускую. Напэўна, у гэтых простых жэстах праяўляецца дух еднасці і салідарнасці каталіцкай моладзі з усяго свету. Канешне, трэба ўзгадаць і гасціннасць кашубскага народа, які сваёй адкрытасцю на іншага чалавека даў таксама і сведчанне сваёй веры.

sdm kalasans 2

Хутка прайшлі Піярскія дні моладзі ў Бальшэва, але наперадзе нас чакалі Сусветныя дні моладзі ў Кракаве. Напэўна, адным з найбольш кранаючых момантаў было спатканне з Папам Францішкам. Так, падчас Цырымоніі прывітання Папы наша група мела магчымасць блізка (каля 5 метраў) бачыць і прывітаць Пантыфіка. Радасць ад спаткання з Папам, атмасфера братэрства, якая панавала сярод пілігрымаў, кранулі кожнага з нас.

sdm kalasans 6

sdm kalasans 7

sdm kalasans 1

sdm kalasans 5

Трэба адзначыць і перажыванне так званага Дня Каласанса – сустрэчы для тых, хто вызнае св. Юзафа Каласанса як свайго духоўнага айца. Дзень Каласанса, напэўна, аб’яднаў усю піяркую моладзь, якая прымала ўдзел у СДМ у Кракаве. Падчас гэтай сустрэчы мелі радасць як адзіная піярская сям’я перажыць Эўхарыстую на чале з айцом генералам Пэдро Агуадо SP, а таксама ўдзельнічаць у канцэрце такіх груп як Full Power Spirit, Abramo’s band. Сустрэча завершылася актам даверу піярскай моладзі Божай Маці Міласэрнасці.

Тэкст: Аляксандр Снапко

Фота: Маргарыта Снапко