Skip to main content

Прыміцыйная св. Імша а. Аляксандра Стока адбылася ў Лаздунах

ocd 512 чэрвеня парафія св. Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах вітала госця – а. Аляксандра Стоку OCD з ордэна кармэлітаў босых, які па запрашэнні ксяндза-пробашча Анджэя Бурака цэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў інтэнцыіі ўсіх парафіян. Кс. Анджэй падчас набажэнства маліўся за выпускнікоў мясцовай школы, якія дзякавалі Пану Богу за гады вучобы, за паспяховую здачу выпускных экзаменаў, а таксама прасілі благаслаўлення і дароў Духа Святога на нялёгкі час уступных іспытаў і выбару будучай прафесіі.

На св. Імшы прысутнічалі таксама бацькі, родныя і сябры выпускнікоў. Айцец Аляксандр OCD скіраваў да ўсіх Слова Божае, у якім узгадаў пра нялёгкае заданне кожнага хрысціяніна - няспынна прабачаць адзін аднаму.

На заканчэнне ўрачыстай св. Імшы ксёндз-пробашч звярнуўся да выпускнікоў. Ён узгадаў апошнія 5 год, на працягу якіх працаваў у Лаздунах:

- У той час парафія мела толькі аднаго міністранта, дарэчы, сённяшняга выпускніку. Як і апостал Андрэй, які прывёў да Езуса свайго брата Пятра, так і гэты міністрант прывёў свайго брата, а той, у сваю чаргу, свайго сябра, і г.д. У выніку, сёння ля алтара Пана прыслугоўвае каля 20 міністрантаў і кандыдатаў, малодшы з якіх мае 5 гадоў.

Пасля кс. пробашч звярнуўся да выпускнікоў:

- Дарагія мае, сёння вы пачынаеце новы этап у сваім жыцці. Як сказана ў Святым Пісанні, вы выплываеце на глыбіню. Я з вялікай радасцю і гонарам адпраўляю вас на вялікую ваду. Няхай гэты свет, у якім мы жывём, будзе для кожнага з вас караблём, а вы будзеце на ім капітанам.

Кожны выпускнік атрымаў ад пробашча Лаздунскай парафіі крыж у сімвал таго, што Езус павінен заставацца гаспадаром жыцця. Такі самы крыж атрымаў і айцец Аляксандр OCD, які ўдзяліў усім вернікам сваё прыміцыйнае благаслаўленне і раздаў памяткі. Парафіяне ў сваю чаргу скіравалі цёплыя словы падзякі да маладого святара, пажадалі яму плённай працы на ніве Божай.

ocd 6

ocd 5

Бацькі выпускнікоў падзякавалі кс. Анджэю за яго руплівую працу ў парафіі, за клопат пра іх дзяцей, за выхаванне ў духу веры, катэхізацыю, а таксама за прыклад служэння Богу і бліжняму і за шчырыя словы, якія ён скіроўвае да парафіян у сваіх гаміліях. Ксёндз-пробашч падзякаваў усім за супольную малітву і пажадаў прыемнага адпачынку: “Няхай Бог благаславіць нам на кожны дзень!”

ocd 1

Падрыхтаваў кс. А. Бурак

Фота: Людміла Чыпірук