Skip to main content

У Гродзенскай семінарыі адзначылі юбілей святарскіх пасвячэнняў кс. Т. Вышынскага

3 чэрвеня, у апошні дзень акадэмічнага года, Вышэйшая духоўная семінарыя адзначала 60-гадавіну святарскіх пасвячэнняў кс. праф. Тадэвуша Вышынскага, які на працягу многіх гадоў існавання семінарыі дапамагаў навучэнцам спасцігаць жыццёвую мудрасць і суправаджаў іх на нялёгкай дарозе да святасці.

У інтэнцыі юбіляра была цэлебравана св. Імша, у якой удзельнічалі біскуп Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі, выкладчыкі і выхавацелі семінарыі на чале з кс. рэктарам Раманам Рачко, а таксама шматлікія госці з розных куткоў нашай краіны і з-за мяжы.

Уся семінарыйная супольнасць прасіла, каб Бог адарыў свайго слугу, кс. праф. Тадэвуша Вышынскага, неабходнымі ласкамі, каб ён мог і далей распаўсюджваць Божае Валадарства на зямлі і быць знакам вялікай веры і сапраўднага святарскага служэння.

кл. Яўген