Skip to main content

У Гродне прайшоў VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці (фотарэпартаж)

img 5343"Міласэрнасці час да Бога набліжае нас!". Пад такім дэвізам 1 чэрвеня ў Гродне, на тэрыторыі, прылягаючай да касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (мікрараён Паўднёвы), прайшоў VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Каля 2000 дзяцей з розных куткоў дыяцэзіі і з па-за яе межаў прыбыло, каб паўдзельнічаць у разнастайных забавах, спартыўных спаборніцтвах, паказаць свае мастацкія здольнасці. Дзеці, як і штогод, мелі магчымасць паслухаць канферэнцыі, якія сёлета датычылі ўчынкаў міласэрнасці адносна душы і цела. Асаблівасцю ДДД 2016 стаў выступ супрацоўнікаў службы МНС, якія распавялі дзецям пра асновы пажарнай бяспекі і правялі віктарыны, пераможцаў якіх уганаравалі падарункамі. Глядзіце фотарэпартаж.

Фота: В. Сяліцкая