Асабліва актуальна гучыць сёння заклік “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” ў Год Міласэрнасці, які сёння перажывае паўсюдны Касцёл. "Здзяйсненне ўчынкаў міласэрнасці з'яўляецца асноўным спосабам сведчання любові да бліжняга", - адзначыў дк. Андрэй Ганчар падчас казанняў на надзельных св. Імшах 29 мая ў піярскай парафіі імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе. Летам бягучага года дыякан збіраецца на місію ў Камерун (Афрыка).
Падчас казанняў дк. Андрэй распавеў гісторыю свайго місіянерскага паклікання, адзначыўшы, што шлях да місіянерскага служэння адкрыў яшчэ падчас фармацыі ў семінарыі, затым удасканаліў сваю ўпэўненасць, што служэнне найбольш патрабуючым - гэта нясенне Евангелля тым, дзе пра Яго яшчэ не чулі. Гэта з’яўляецца шляхом, па якім ён хоча ісці, і адкрыў ён гэта асабіста для сябе падчас місіянерскай практыкі ў Казахстане.
Усведамляючы, што місіянерская праца з’яўляецца нялёгкім выпрабаваннем, патрабуючым не толькі малітоўнай, але і фінансавай падтрымкі, пасля св. Імшаў вернікі мелі магчымасць скласці ахвяраванні на патрэбы місіі ў Камеруне.
Памятаючы словы Папы Францішка, што ігнараваць беднага — тое ж, што пагарджаць Богам, заклікаем да малітвы ў інтэнцыі дк. Андрэя Ганчара, а таксама дзяцей, да якіх ён накіроўваецца.
Тэкст: Аляксакндр Снапко
Фота: Маргарыта Снапко