Skip to main content

Свята сям'і для дзяцей-інвалідаў арганізавала душпастырства "OPEN"

 1728 мая ў гарадзенскім маёнтку "Каробчыцы" праходзіла Свята сям'і. Святочныя мерапрыемствы былі арганізаваны для дзяцей-інвалідаў і дзяцей, якія маюць цяжкасці ў псіха-фізічным развіцці і назіраюцца ў ЦКРНіР г. Гродна. 

Паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах і забавах прыбыла каля 40 сямей. Акцыя была арганізавана дабрачыннай групай "Уваскрасенне" пры моладзевым душпастырстве "OPEN". Правядзенне мерапрыемства стала магчымым дзякуючы сродкам, якія былі сабраны падчас адвэнтавай акцыі "Пячэнька за пячэньку".

25 валанцёраў душпастырства арганізавалі транспарт, пікнік, маляванне аквагрымам, запрасілі клоўна. У сваю чаргу дырэктар Гродзенскага мясакамбінату Грышук А. Г. прадаставіў бясплатны ўваход у маёнтак, катанне на конях і пачаставаў усіх прысутных марозівам. Для кожнай сям'і, у тым ліку для тых, хто не змог прысутнічаць, валанцёры "Уваскрасення" падрыхтавалі сацпакеты.

Свята сям'і каталіцкая моладзь праводзіла ўжо ў 6 раз.

Падрыхтавала В. Сяліцкая