Skip to main content

Эўхарыстычная працэсія прайшла вуліцамі парафіі Унебаўзяцця НПМ у Лідзе

img 921226 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у піярскай парафіі імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-р Індустрыяльны) адбылася ўрачыстая св. Імша і эўхарыстычная працэсія вуліцамі парафіі, якую ўзначаліў пробашч парафіі а. Андрэй Агель SР і вікарый а. Аляксандр Махнач SP.

У працэсіі прынялі ўдзел шматлікія парафіяне, госці, ружанцовыя колы, міністранты, а таксама дзеці, якія ў мінулую нядзелю ва ўрачыстаць Найсвяцейшай Тройцы прыступілі да Першай Святой Камуніі і цяпер перажываюць белы тыдзень.

Так супала, што парафія і вернікі г. Гродна адначасова ўдзельнічалі ва эўхарыстычных працэсіях на завяршэнне Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу, які з 24-26 мая праходзіў у Гродне. Падчас св. Імшы ў гаміліі а. Аляксандр Махнач SP нагадаў, што: “…Езус стаўся Хлебам, каб мы Яго спажывалі! Праз сённяшнюю ўрачыстаць Бог нагадвае нам, што Ён рэальна прысутны ў Найсвяцейшым Сакрамэнце і ў жыцці кожнага з нас. Ідучы ў працэсіі вуліцамі нашай парафіі, Езус прагне ўвайсці ў дом кожнага з нас, у нашы сем’і, нашы радасці, клопаты і цяжкасці жыцця. Толькі Ён па-сапраўнаму нас любіць і з’яўляецца Панам нашага жыцця! Няхай нашыя сэрцы будуць прыгожымі манстранцыямі для Бога!...”

Эўхарыстычная працэсія скончылася спевам гімна "Цябе, Божа, праслаўляем", дзякуючы Пану Богу за Яго прысутнасць і за 25-ці годдзе існавання Гродзенская дыяцэзіі.

Фота: Маргарыта Снапко

Тэкст: а. Аляксандр Махнач SP