Skip to main content

У шчучынскай парафіі ўрачыста завяршылі школьны і катэхетычны год

11 kl 10822 мая ў шчучынскай парафіі айцоў-піяраў адбылося афіцыйнае заканчэнне школьнага і катэхетычнага года. Падчас гаміліі дзецям і моладзі нагадалі пра годнасць называцца хрысціянамі і неабходнасць бараніць гэтую годнасць. Звярнуць асаблівую ўвагу на гэтыя словы былі закліканы выпускнікі, якія неўзабаве сустрэнуцца з рознымі спакушаючымі прапановамі гэтага свету. 

11 kl 17

11 kl 30

На заканчэнне Эўхарыстыі будучым выпускнікам была перададзена фігурка св. Юзафа Каласанса - апякуна моладзі шчучынскай парафіі. Гэта шматгадовая традыцыя, якая сімвалізуе вернасць духоўнаму багаццю, атрыманаму падчас катэхетычных заняткаў.

11 kl 108

У сваю чаргу вечарам адбылося неафіцыйнае заканчэнне году: супольны пасілак каля вогнішча.

11 kl 278

Тэкст: а. Віталь Слука SP

Фота: Анастасія Голец