Skip to main content

У шчучынскай парафіі 60 кандыдатаў прынялі сакрамант канфірмацыі

дар духа св 313 мая ў парафіі айцоў-піяраў у Шчучыне, у чарговую гадавіну аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме, кс. бп. Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 60-і кандыдатам. Да прыняцця сакраманту хрысціянскай сталасці моладзь рыхтавалася на працягу 2 гадоў, прымаючы ўдзел у катэхэзах, набажэнствах і рэкалекцыях.

На заканчэнне ўрачыстасці адбыліся працэсія і фацімскае набажэнства, падчас якога апецы Марыі яшчэ раз даверылі моладзь і дарослых, якія ў гэтым годзе прынялі дары Духа Святога.

дар духа св 3

дар духа св 2

Таксама моладзь падзякавала кс. біскупу за атрыманы дар канфірмацыі і святарам, якія дапамаглі рыхтавацца да гэтай урачыстасці. Ксёндз біскуп, у сваю чаргу, пажадаў сабраным мужнага вызнавання веры.

дар духа св 4

дар духа св 1

Тэкст: а. Віталь Слука SP

Фота: Алла Бібікава