Skip to main content

Семінарыйны музычны гурт "Ave" наведаў з канцэртамі парафіі ў Германіі

З 13 па 17 мая музычны гурт “Ave” Гродзенскай ВДС на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко наведаў з канцэртам некалькі мясцін на тэрыторыі Германіі (Дзюсельдорф і Дортмунд).

 

 

Падобныя музычныя сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй за апошнія некалькі гадоў. Клерыкі яшчэ раз атрымалі магчымасць сведчыць песнямі і танцамі аб неспасціжнай Божай любові ў іх жыцці. Кожнае месца, у якім выступілі семінарысты, пакінула пасля сябе незабыўнае ўражанне і станоўчыя эмоцыі ў сэрцах будучых святароў. Семінарыйны гурт “Ave” вельмі ўдзячны за запрашэнне і гасціннасць пробашчу парафіі св. Гертруды ў Дзюсельдорфе а. Ёахіму Дэкер і ўсім тым, хто ад усяго сэрца паклапаціўся, каб гэтае музычнае падарожжа аднавіла духоўныя сілы клерыкаў для дальнейшага здзяйснення Божых намераў у іх штодзённым жыцці і пакліканні.

Паводле wsd.grodnensis.by